Сустрэча распачалася супольнай Эўхарыстыяй. Гамілію абвясціў кс. Андрэй Радзевіч, які, звяртаючыся да нядзельнага Евангелля, прыгадаў сабраным пра іх абавязкі ў “Божым вінаградніку”.
Пасля супольнай малітвы ў зале Дома сясцёр назарэтанак адбылася сустрэча членаў душпастырства, падчас якой былі агавораны арганізацыйныя пытанні.
Сустрэчы Душпастырства службы здароўя адбываюцца кожную трэцюю нядзелю месяца ў Пабрыгіцкім касцёле. Сустрэча распачынаецца супольнай Эўхарыстыяй у 16.00. Падчас наступнай сустрэчы, тэма якой – “Хрост і бежмаванне”, удзельнікі душпастырства даручаць сябе духоўнай апецы Заступніка ўрачоў – св. Лукаша (успамінаем 18 кастрычніка).
Сардэчна запрашаем усіх урачоў і медыцынскіх сясцёр на сустрэчу, якая адбудзецца 16 кастрычніка гэтага года.