Skip to main content

Фотафакт: дзеці з Іўя пасля Першай Камуніі наведалі тракельскі санктуарый

iwje trok 4Дзеці з іўеўскай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла, якія нядаўна прыступілі да Першай Камуніі, наведалі дыяцэзіянальны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат).

iwje trok 3

Яны прынялі Езуса ў свае сэрцы ў нядзелю Найсвяцейшай Тройцы. Затым на працягу Белага тыдня яны кожны дзень удзельнічалі ў святой Імшы, пасля сталі ўдзельнікамі працэсіі Божага Цела, а ў гэты дзень наведалі Тракелі.

iwje trok 2

Перад цудадзейным абразом Маці Божай Тракельскай дзеці дзякавалі за дар Эўхарыстыі, маліліся за сваіх бацькоў і тых, хто рыхтаваў іх да Першай Камуніі.

iwje trok 1

Раман Ярмош