Skip to main content

Дзень бацькі адзначылі ў санктуарыі Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах

bfrynyУ першую нядзелю чэрвеня ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень бацькі. У гэты дзень ва ўсіх мясцовых касцёлах і капліцах узносяцца малітвы за жывых і памерлых бацькаў з падзякай ім за неацэнны ўнёсак у грамадскае жыццё і выхаванне будучых пакаленняў у веры.

6 чэрвеня з гэтай нагоды вернікі сабраліся ў санктуарыі Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах (Ашмянскі дэканат). Там адбылася святая Імша ў інтэнцыі ўсіх татаў.

У гаміліі дэкан Ашмянскага дэканату кс. канонік Ян Пузына падкрэсліў ролю бацькі ў хрысціянскім выханні сваіх дзяцей.

Святары дэканату а. Багуслаў Вайтовіч OFM Conv з Гальшан і кс. Павел Раманоўскі з Граўжышак служылі вернікам у канфесіянале.

barynu

Санктуарый наведалі вернікі не толькі з Ашмянскага дэканату, але і з іншых святыняў нашай краіны.

Варта пажадаць, каб малітва за татаў была пачута Панам Богам, каб яны былі ў сваіх сем’ях прыкладам веры і падтрымкай для блізкіх і родных.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі