Skip to main content

Біскуп Юзаф Станеўскі наведаў парафію ў Рандзілаўшчыне

76 чэрвеня Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі наведаў парафіяльную супольнасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Рандзілаўшчыне (Дзятлаўскі дэканат).

У мясцовай святыні іерарх узначаліў нядзельную Імшу, падчас якой удзельнікі асаблівым чынам дзякавалі Богу за завершаны навучальны год і за ўсё дабро, якое спазналі вучні і іх бацькі.

У гаміліі дапаможны біскуп дыяцэзіі разважаў з нагоды актавы ўрачыстасці Божага Цела аб прысутнасці Хрыста Пана пад відамі хлеба і віна.

На заканчэнне Эўхарыстыі іерарх удзяліў благаслаўленне дзецям і моладзі на перыяд канікул, просячы добрага Бога, каб гэтыя бліжэйшыя месяцы былі для іх не толькі адпачынкам ад школы, але і часам благаслаўлёным, напоўненым малітвай і добрымі ўчынкамі.

Студэнтаў біскуп благаславіў на час паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы і выбар жыццёвага шляху.

Пробашч парафіі кс. Андрэй Пышынскі ад імя ўсіх, хто ўтварае парафіяльную супольнасць, падзякаваў іерарху за прыбыццё, слова і супольную малітву.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі