1 чэрвеня, калі адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей, у парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі (Астравецкі дэканат) сабраліся дзеці.
Першы дзень канікул яны правялі на малітве, удзельнічаючы ў святой Імшы, а потым у супольных забавах.
Падчас Эўхарыстыі дзеці асаблівым чынам маліліся за ўсіх сваіх аднагодкаў на парозе канікул, за бацькоў і ўсіх, хто займаецца выхаваннем і адукацыяй маладога пакалення беларусаў.
Таксама ў гэты дзень павіншавалі двух святароў гудагайскай парафіі, айцоў кармэлітаў Леанарда Цеханоўскага i Казіміра Мараўскага, якія 1 чэрвеня адзначаюць гадавіну прыняцця прэзбітэрскага пасвячэння.
На пачатку канікул дзеці даручылі бліжэйшыя тры месяцы адпачынку ад школы Маці Божай Шкаплернай, цудадзейны абраз якой знаходзіцца ў іх святыні.
Кс. Юрый Марціновіч
Фота: а. Аркадзь Куляха OCD