Skip to main content

Пілігрымка ў Святую Зямлю

Запрашаем вернікаў Беларусі на пілігрымку ў Святую Зямлю, якая пройдзе з 23 па 30 кастрычніка 2011 г. Узначаляць яе мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Пілігрымы змогуць стаць сведкамі ўрачыстага асвячэння табліцы з тэкстам малітвы “Ойча Наш” па-беларуску ў французскім кляштары “Pater Noster” у Ерусаліме, якое запланавана на 25 кастрычніка. Сёння на сценах гэтага храма змешчана каля 130 табліц з малітвай “Ойча наш” на розных нацыянальных мовах.
Пілігрымка пройдзе па розных месцах Святой Зямлі: Назарэт, Храм Дабравешчання, Кана Галілейская, святыня Алейнай гары, месца Ушэсця Збаўцы, Гефсіманскі сад, Бэтлеем і іншыя. Запланаваны таксама адпачынак, абмыванне ў водах Іардана і купанне ў Мёртвым моры.

Падчас пілігрымкі штодзённа ў розных храмах Святой Зямлі будзе цэлебравацца св. Імша.

Кошт пілігрымкі 770 еўра. У кошт уваходзяць: авіяпералёт Мінск-Тэль-Авів-Мінск, віза, 8 дзён пражывання ў гатэлях са сняданкам і вячэрай, экскурсіі.

Больш інфармацыі можна атрымаць па тэлефоне (017) 211 36 36.