Skip to main content

Школьная лінейка з удзелам духавенства прайшла ў Іўі

129 мая ва ўстановах адукацыі прайшлі школьныя лінейкі, прысвечаныя заканчэнню навучальнага года. Па традыцыі на лінейку ў Іўі быў запрошаны ксёндз Ян Гавецкі, пробашч мясцовай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла.

Святар звярнуўся да хлопчыкаў і дзяўчынак, пажадаў ім добрага адпачынку і заахвоціў не забываць аб тым, што ў Бога няма канікулаў.

На працягу многіх гадоў у Іўі на школьныя лінейкі запрашаюцца духоўныя асобы канфесій і рэлігій горада: ксёндз Ян Гавецкі, протаіерэй Вячаслаў Пашкевіч і імам Адам Радзецкі.

Раман Ярмош