Skip to main content

За 15 гадоў служэння дзякавалі святары ў Тракелях

Trokiele Ksieza Jubileusz 8У дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) трое святароў падзякавалі Пану Богу за 15 гадоў святарскага служэння.

У святыні, якая з’яўляецца цэнтрам культу Маці Божай у Гродзенскай дыяцэзіі, Імшу цэлебравалі ў гэты дзень пробашч парафіі св. Станіслава, біскупа, і св. Максімільяна Кольбэ ў Каробчыцах, дэкан дэканату Гродна-Захад кс. Ян Рушніцкі, пробашч новай парафіі св. Піо ў Гродне (Грандзічы) кс. Артур Малафей і пробашч парафіі св. Мікалая, біскупа, у Геранёнах (Іўеўскі дэканат) кс. Дзмітрый Несцер.

На заканчэнне супольнай малітвы юбіляры здзейснілі асвячэнне фігур, устаноўленых на тэрыторыі тракельскай парафіі: Маці Божай Беззаганна Зачатай, Маці Божай Балеснай і Езуса Міласэрнага.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі