Урачыстасць Першай Камуніі адбылася ў парафіі св. Казіміра ў Ліпнішках (Іўеўскі дэканат).
Каля 40 дзяцей запрасілі Пана Езуса ў свае сэрцы, упершыню прыняўшы Яго Цела.
Святую Імшу цэлебраваў пробашч парафіі а. Андрэй Зуй OFMCap, які заахвоціў дзяцей заўсёды імкнуцца супрацоўнічаць з Божай ласкай і клапаціцца пра чысціню сваіх сэрцаў.
Дзяцей у гэты важны для іх дзень атачалі бацькі, блізкія, а таксама парафіяне, якія асаблівым чынам падтрымлівалі іх сваімі малітвамі.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі