Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

На Астравеччыне ўшанавалі памяць Казіміра Сваяка

26 Мая 2021
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 26 Мая 2021

2021 05 22 svajak 00122 мая ў вёсцы Барані Астравецкага раёна адбылася ўрачыстасць з нагоды ўшанавання памяці вялікага сына Астравеччыны — беларускага каталіцкага святара Кастуся Стаповіча, які зрабіў вялікі ўнёсак у нацыянальную культуру як паэт, драматург, публіцыст, літаратуразнаўца і грамадска-палітычны дзеяч, пішучы пад псеўданімам Казімір Сваяк.

На панадворку хаты, у якой нарадзіўся святар-паэт, адбылася цэлебрацыя ўрачыстай святой Імшы з удзелам ксяндза Казіміра Ляховіча з Быстрыцы, ксяндза Аляксандра Барана з Лынтупаў, ксяндза Яцка Гутмана з Камаяў, ксяндза Віктара Захарэўскага з Варнян, ксяндза Анатоля Захарэўскага з Міхалішак, а таксама айца Юрыя Находкі OCD з Гудагая.

Пасля набажэнства была зладжана літаратурна-мастацкая кампазіцыя, у якой прагучалі творы святара-паэта, а таксама вершы і песні яго землякоў з Астравеччыны.

На пачатку настаўніца з Камаяў Генуэфа Дубіловіч прачытала свой верш «Сэрца Святара», які прагучаў як падарунак для ўсіх прысутных святароў. Затым спадарыня Генуэфа зрабіла агляд сустрэч, якія ладзіліся ў гонар Казіміра Сваяка ў Камаях, Клюшчанах і Баранях пачынаючы ад 2006 года. Выступоўца пажадала, каб гэтыя сустрэчы, якія нясуць духоўнае ўзбагачэнне, ладзіліся і надалей.

Людміла Кухарэвіч з Варнян прачытала сумны верш Сваяка пра адчуванне ягонай смерці, а пасля праспявала песню на ўласны верш «Святая Марыя», які напісала ў гонар святара-паэта і прысвяціла Маёвым набажэнствам. Людміла Іванаўна па даручэнні мастачкі Тарэсы Варановіч з Дайлідак, якая не змагла прысутнічаць на свяце, уручыла ў падарунак пробашчу клюшчанскай парафіі ксяндзу Анатолю Захарэўскаму карціну з выявай Казіміра Сваяка на фоне клюшчанскага касцёла.

Супрацоўніца астравецкай газеты Алена Гануліч уручыла ганаровыя дыпломы Іяланце Валуевіч і Зофіі Шапель — пераможцам конкурсу, прымеркаванага да 130-годдзя з дня нараджэння Казіміра Сваяка, вынікі якога былі падведзены ў канцы мінулага года.

Камертонам амаль ва ўсіх выступленнях гучалі згадкі пра верш у гонар Казіміра Сваяка аўтарства яшчэ аднаго знакамітага земляка — Станіслава Валодзькі (нарадзіўся ў 1956 г. у вёсцы Падольцы).

2021 05 22 svajak 004

А потым у бяседзе-застоллі гучалі песні, у адной з якіх былі такія словы:

Вёсачка Барані — за барамі —
Мілая радзімка Сваяка,
Дзе ўзяла пачатак свой уранні
Слынная жыцця яго рака.
 
Слухалі тут белыя бярозкі
І пачуў нарэшце белы свет,
Як з чароўнай Музай-беларускай
Шчыра размаўляў святар-паэт.
 
Моў прыгожых ёсць на свеце многа,
Ды найпрыгажэйшая — свая.
Як на беларускай мове з Богам
Годна размаўляў святар Сваяк.

2021 05 22 svajak 002

Несумненна, колішні клюшчанскі пробашч (чатыры гады таму, у чэрвені 2017 года, драўляны касцёл у Клюшчанах згарэў пры невядомых абставінах), які некалі ў сваёй парафіі арганізаваў цудоўны хор (у ім ён сам іграў на скрыпцы і спяваў), цешыцца ў небе.

Гэта вялікая ласка Найвышэйшага, калі тваё жыццё і надалей з’яўляецца прыкладам для нашчадкаў: як трэба прайсці па зямлі, каб пакінуць пасля сабе памяць ва ўдзячных сэрцах наступнікаў.

Кароткае, але яркае жыццё самаахвярнага святара (1890, вёска Барані — 1926, Вільня) гэтаму доказ.

Завадатарамі-вядоўцамі літаратурна-мастацкай кампазіцыі былі землякі святара-паэта Іяланта Валуевіч ды Алесь Юркойць.

Мастак-ілюстратар Галіна Хінка-Янушкевіч падаравала прысутным дзеткам з Камаяў (у тамтэйшы касцёл атрымаў сваё першае прызначэнне вікарыем маладзенькі ксёндз Кастусь Стаповіч) свае апошнія выданні — вершы ксяндза А. Твардоўскага (у перакладзе паэткі з Гародні Дануты Бічэль) і зборнік Мар’яна Дуксы (1943-2019; паэт нарадзіўся на Мядзельшчыне, аднак большую частку жыцця пражыў у Солах ля Смаргоні). Абодва выданні выйшлі нядаўна ў беларускім каталіцкім выдавецтве.

Гэтая сустрэча была ўжо 15-й па ліку. І будзе мець працяг у будучым, пакуль жыве ў нашай краіне і на Астравецкай радзіме памяць пра святара Кастуся Стаповіча і адначасова выключнага нацыянальнага паэта Казіміра Сваяка.

Паводле Catholic.by

 

0
Створана 26 Мая 2021
Абноўлена 26 Мая 2021
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя