18-19 мая ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) прайшлі рэкалекцыі для святароў, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі.
Як паведамляе karmel.by, удзельнікі духоўных практыкаванняў разам маліліся, разважалі над Божым словам, цэлебравалі Эўхарыстыю, адаравалі Найсвяцейшы Сакрамэнт і радасна перажывалі дар сустрэчы. Пра адпаведныя ўмовы для святароў клапаціліся а. Юрый Находка OCD, настаяцель мясцовай манаскай супольнасці і браты кармэліты.
Духоўныя практыкаванні правёў а. Аркадзь Куляха OCD, які прапанаваў сабратам у святарстве паразважаць аб сузіранні Езуса Хрыста ў штодзённасці.
Фота: а. Юрый Находка OCD