Skip to main content

Адышоў у вечнасць тата біскупа Алега Буткевіча (абноўлена)

candle 197248 1280Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі са смуткам паведамляе, што 15 мая ва ўзросце 76-і гадоў адышоў у вечнасць Чэслаў Буткевіч, тата Старшыні ККББ біскупа Віцебскага Алега Буткевіча.

Бацька іерарха памёр ад пнеўманіі ў Віцебскім абласным клінічным шпіталі.

Пахаванне спачылага адбудзецца ў панядзелак 17 мая ў 11.00 у парафіі Нараджэння Маці Божай у Браславе.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…