Skip to main content

Віншуем нашых братоў-праваслаўных з Пасхай Хрыстовай

wielkanoc 1З нагоды свята Пасхі Хрыстовай, якое вернікі Беларускай Праваслаўнай Царквы сёлета адзначаюць 2 мая, выказваем сардэчныя віншаванні.

Няхай пасхальныя святы будуць для вас крыніцай надзеі і міру, а таксама магчымасцю адкрыцця на ласку і поўных любові сустрэч з бліжнімі.

Не дазволім, каб падзелы і спрэчкі азмрочылі радасць гэтага святкавання. Няхай Евангелле Жыцця дазволіць нам усім з павагай зірнуць на іншага чалавека, асабліва на найбольш безабароннага!

Жадаем усім, каб у гэтыя святы ў кожным доме, у кожнай сям’і на Гродзеншчыне і ва ўсёй нашай краіне ўсталявалася радасная, цёплая, сямейная атмасфера.

Няхай супакой, еднасць і блізкасць напаўняюць усе сэрцы і натхняюць на добрыя справы.

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі