Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 28 красавіка адышла ў вечнасць Ядвіга Садоўская, мама ксяндза Юрыя Садоўскага, вікарыя парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах.
Пахаванне адбудзецца 30 красавіка ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі (дэканат Астравец).
Пачатак у 13 гадзін.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…