
Папярэдняе бежмаванне адбылося ў парафіі ў 2008 г. Зараз да бежмавання прыступіла 55 чалавек. Падчас св. Імшы пастыр дыяцэзіі заахвоціў усіх, каб па прыкладзе апосталаў абвяшчалі Хрыста. Ксёндз біскуп адзначыў, што чалавек, які атрымлівае такія вялікія ласкі, павінен абавязацца жыць паводле Евангелля Хрыста. З гаміліяй звярнуўся да вернікаў кс. Раман Катлімоўскі, які заахвоціў прысутных аддацца пад апеку Маці Божай. Святар назваў тыя ваколіцы, з якіх родам бежмаваныя, Марыйнымі, таму што тут пад апекай Маці Божай знаходзяцца тры парафіі. Ксёндз Раман заклікаў моладзь, каб яна моцна трымалася святога крыжа.
Напрыканцы ўрачыстасці кожны з бежмаваных атрымаў асвечаныя медальёны з выявай бл. Яна Паўла II.
Напрыканцы ўрачыстасці кожны з бежмаваных атрымаў асвечаныя медальёны з выявай бл. Яна Паўла II.