Skip to main content

Пробашч суботніцкай парафіі ўзяў удзел у закладцы Саду сяброўства

217 красавіка ў межах Года народнага адзінства і рэспубліканскага суботніка на тэрыторыі Іўеўскага ясляў-сада-пачатковай школы адбылася закладка Саду сяброўства. Сад налічвае каля ста дрэваў і пяць алей: Адзінства, Памяці, Сям’і, Разумнікаў і разумніц, Славы.

Да ініцыятывы далучыўся ксёндз Аляксандр Лебядзевіч, пробашч парафіі святога Уладзіслава ў Суботніках (Іўеўскі дэканат). Ён разам з протаіерэем Вячаславам Пашкевічам і імамам Адамам Радзецкім закладваў алею Адзінства.

6

На гэтай алеі таксама працавалі Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Худык, старшыня Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта Ігар Генец, кіраўнікі іншых арганізацый горада і раёна.

3

Сад сяброўства быў закладзены ў горадзе, галоўнай візітоўкай якога з’яўляецца памятны знак сяброўства, верацярпімасці, нацыянальнай згоды і сапраўды народнага адзінства, пацверджанага больш чым шасцю стагоддзямі мірнага суіснавання хрысціян (праваслаўных і католікаў), мусульман, юдэяў. Гэта стала сапраўды асаблівым рашэннем, рашэннем на падставе вышэйшай справядлівасці. Бо ў Іўі спачатку ў жыцці, а потым у камені была ўвасоблена адвечная мара прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў, а яшчэ больш людзей рознай веры – жыць у міры і згодзе. Тут быў адкрыты адзіны ў сваім родзе ў Беларусі музей нацыянальных культур.

Раман Ярмош

Фота: ivyenews.by