11 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, у касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне адбыўся канцэрт дзіцячага парафіяльнага хору “Misterium”. Хор у парафіі дзейнічае пад кіраўніцтвам сястры Валерыі Рудой ISSM.
Дзеці выканалі музычныя творы, падзяліўшыся такім чынам сваімі талентамі і праслаўляючы Езуса Хрыста Уваскрослага, які асабліва ў гэты велікодны перыяд стаіць перад намі як Пераможца смерці, пекла і шатана.
Таксама ўдзельнікі хору падзяліліся з прысутнымі ў святыні сваёй цеплынёй і дабрынёй, выказаўшы святочныя віншаванні.
Кс. Юрый Марціновіч