Skip to main content

Прадстаўнік „Kirche in Not” наведала Гродна

„Kirche in Not” (“Дапамога Касцёлу ў патрэбе”) – гэта міжнародная пазаўрадавая арганізацыя, якая дапамагае Касцёлу. Пачатак яе дзейнасці прыпадае на 1947 год. Арганізацыя дзейнічае ў 17 краінах. Прадстаўнік „KircheinNot”сп. Магда Качмарэк, адказная за супрацоўніцтва з Беларуссю, у гэтыя дні знаходзіцца з візітам у нашай краіне. Пасля важных сустрэч у Віцебску сп. Магда наведала Гродзенсую дыяцэзію. Падчас сустрэчы з пастырам дыяцэзіі ўзгадвалася, між іншым, пра тыя шматлікія праекты і акцыі, якія ажыццяўляліся пры дапамозе „Kirche in Not”.
Падчас свайго візіту сп. Магда пазнаёмілася з дзейнасцю дыяцэзіяльнай “Карытас” і дыяцэзіяльнага інфармацыйнага цэнтра, у склад якога ўваходзяць: рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”, каталіцкі партал, дыяцэзіяльнае выдавецтва і тэлестудыя. Пасля знаёмства з пастаральнай дзейнасцю дыяцэзіі сп. Магда наведала катэдральны і францішканскі касцёлы. Пасля абеду была магчымасць пазнаёміцца з дзейнасцю Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. Сп. Магда наведала таксама рэкалекцыйны цэнтр у Сапоцкіне і пабрыгіцкі касцёл. Падчас візіту прайшло многа сустрэч, якія паспрыяюць развіццю душпастырскай і евангелізацыйнай дзейнасці ў нашай дыяцэзіі.

Сёння на шляху ў Пінск сп. Магда наведае Навагрудак.