Skip to main content

Рэзурэкцыя прайшла ў іўеўскай святыні

rezurecja iuje 48У нядзелю Уваскрасення Пана павіншаваць вернікаў парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі са святам Вялікадня прыйшлі настаяцель праваслаўнага храма святога пакутніка немаўляці Гаўрыіла Беластоцкага протаіерэй Вячаслаў Пашкевіч і старшыня Іўеўскага райвыканкама Ігар Генец.

Айцец Вячаслаў Пашкевіч у сваім слове адзначыў, што Езус памёр на крыжы для кожнага з нас, каб кожнага чалавека зрабіць святым.

Ігар Генец пажадаў вернікам шчасця, дабрабыту і вясёлых святаў.

Імам іўеўскай мячэці Адам Радзецкі, які традыцыйна таксама прысутнічаў на свяце, сёлета не змог прыйсці, вернікі ўспаміналі яго ў малітве.

На заканчэнне Эўхарыстыі было прачытана велікоднае віншаванне біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, а таксама віншаванні для парафіянаў. Словы віншаванняў даслалі Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, дабрачыннае каталіцкае таварыства “Caritas” у Гродне і многія іншыя.

Раман Ярмош