Skip to main content

“Троіца” ў мастацкім бачанні Юрыя Якавенкі

Адкрыццё выставы гродзенскага графіка Юрыя Якавенкі адбылося ў Гродне 8 верасня. Сярод шматлікіх графічных твораў ёсць працы, у якіх аўтар перадае сваё мастацкае бачанне хрысціянскай сімволікі.
Графічныя творы “I.N.R.I.”, “Юдзіф”, “Святы Мікалай”, “Крыж”,  “Троіца” Юрый Якавенка ўключыў у экспазіцыю выставы “Рэтраспектыва”, на якой сабраны любімыя, паводле слоў мастака, працы, якія паказваюць яго творчы шлях амаль за 20 гадоў.
Гэта ўжо саракавая персанальная выстава Юрыя Якавенкі. Яго творчасць ужо даўно атрымала прызнанне ў беларускім і еўрапейскім мастацкім асяроддзі.
Убачыць графіку Юрыя Якавенкі можна на выставе ў Новым замку.