Skip to main content

Велікодны абед для бедных арганізаваў “Caritas” у Гродне

caritas bezdomnye 9Дабрачыннае таварыства “Caritas” у час важных каталіцкіх святаў традыцыйна клапоціцца пра бедных, самотных, тых, хто трапіў у складаную жыццёвую сітуацыю. Тым самым яно паказвае, наколькі важна, асабліва ў перыяд Вялікага посту, як мага больш дапамагаць патрабуючым, людзям, ад якіх адвярнуліся нават самыя блізкія.

У адпаведнасці са словамі св. Францішка Асізскага “толькі праз убогіх мы можам штосьці падарыць Богу”, прадстаўнікі таварыства падкрэсліваюць, што, дорачы цеплыню і ўвагу, мы ўзбагачаем свой духоўны свет.

Таварыства арганізавала ў сталоўцы пры гродзенскім кляштары сясцёр назарэтанак святочны абед з нагоды набліжэння ўрачыстасці Уваскрасення Пана, на якім сабралася каля сотні бяздомных і бедных. Прысутных пачаставалі і ўручылі ім падарункі –велікодныя кулічы і фарбаваныя яйкі.

Падобныя мерапрыемствы даюць магчымасць не страціць веру ў Бога і ў добрых людзей.