4 верасня а 12-й гадзіне ў навагрудскім рэктаральным касцёле была адпраўлена ўрачыстая св. Імша на ўспамін 11 Блаславёных Сясцёр Пакутніц. Святую Імшу ўзначаліў ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч, а разам з ім маліліся: кс. Раман Катлімоўскі, выкладчык Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі, святары з навакольных парафій, сёстры назарэтанкі і шматлікія вернікі. У казанні ксёндз біскуп наблізіў постаці Блаславёных Сясцёр, важнасць іх працы і велічнасць ахвяры. Пасля св. Імшы ўсе ўшанавалі рэліквіі Блаславёных.У гэты ж дзень былі асвечаны ранцы, з якімі з нагоды новага навучальнага года прыйшлі ў касцёл дзеці.
Варта прыгадаць, што на працягу ўжо двух гадоў з Гродна да месца расстрэлу Сясцёр выходзіць пілігрымка, удзельнікі якой атрымліваюць ад Блаславёных шматлікія ласкі.
Варта прыгадаць, што на працягу ўжо двух гадоў з Гродна да месца расстрэлу Сясцёр выходзіць пілігрымка, удзельнікі якой атрымліваюць ад Блаславёных шматлікія ласкі.
