Skip to main content

Фотафакт: моладзевая адарацыя крыжа ў смаргонскай парафіі св. Яна Паўла ІІ

smorgon adaracja 213 сакавіка ў парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні адбылася моладзевая адарацыя крыжа.

Маладыя людзі сабраліся на супольнай малітве ў парафіяльнай капліцы, каб у Вялікі пост, які заўсёды вядзе да Крыжа Збаўцы, разважаць над мукай нашага Пана Езуса Хрыста.

У межах сустрэчы быў час на супольную малітву і спеў, а таксама на індывідуальную малітву ў цішыні.

smorgon adaracja 1

Падчас адарацыі ўдзельнікі малітоўнай сустрэчы спасцігалі тую праўду, што ні шлях Езуса, ні наш не заканчваецца на крыжы, а заўсёды наступае ўваскрасенне, і што праз цярпенне Езуса Укрыжаванага можна ўбачыць хвалу самога Бога.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: архіў парафіі