Студэнты падрыхтоўчага курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі, якія ўвосень распачалі ў Мінску шматгадовы шлях святарскай фармацыі, наведалі санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат).
Падчас візіту семінарысты мелі магчымасць падзякаваць Богу і Найсвяцейшай Панне Марыі за ўсе атрыманыя дары і ласкі, a таксама ў ціхай малітве сэрца даручыць Багародзіцы сваё пакліканне і ўвесь свой жыццёвы шлях.
Сваіх выхаванцаў суправаджалі адказныя фарматары: куратар падрыхтоўчага курса ксёндз Павел Эйсмант і духоўны айцец ксёндз Алег Пятрашка.
Кс. Юрый Марціновіч