Skip to main content

Моладзевая адарацыя святога Крыжа прайшла ў іўеўскай святыні

iwje adaracja 11Вечарам у ІІІ нядзелю Вялікага посту моладзь Іўя сабралася ў парафіяльным касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла, каб паразважаць падчас адарацыі святога Крыжа над мукай Езуса Хрыста.

Набажэнства адбылося дзякуючы ініцыятыве вікарыя парафіі кс. Дзяніса Бразінскага.

Гэтая адарацыя прымусіла моладзь задумацца над годным перажываннем Вялікага посту. Падчас набажэнства маладыя людзі маглі нанова пераасэнсаваць падзеі, якія адбыліся амаль дзве тысячы гадоў таму.

iwje adaracja 16

Удзельнікі прынеслі ў сваіх сэрцах уласны боль, скруху і слабасці, каб прасіць у Езуса дапамогі і падтрымкі.