На працягу стагоддзяў жанчыны сутыкаліся з аднымі і тымі ж праблемамі: нараджэннем і выхаваннем дзяцей, пошукам “другй паловы”, прагай кахання, спробамі знайсці адказы на хвалюючыя іх пытанні, бясплоднасцю, зайздрасцю, гневам, расчараваннем і непадкантрольнымі ім сітуацыямі. Некаторыя па сваёй віне апынуліся ў роспачы. Іншыя сталі ахвярай абставін, на якія не ў сілах былі паўплываць.
Давайце прыгледземся да старазапаветных жанчын і пазнаем іх гісторыі, якія дадуць нам шмат каштоўнай інфармацыі да разважання. Жанчыны, якіх я выбраў (аўтар: Роберт Дж. Стрэнд), зусім не ідэальныя. Некаторыя з іх вядомыя, іншыя – малавядомыя, адрозніваюцца яны і па характарах. Кожная з іх прадстаўляе асобны, цікавы для нас аспект чалавечага жыцця: сярод іх ёсць прастытуткі, царыцы, прарочыцы, маці, удовы, цёткі, бабкі, заможныя і бедныя жанчыны, сталыя і маладыя. Усе аднолькава важныя, усе маюць свае гісторыі, якія неабходна расказаць. Усе з іх валодаюць мудрасцю, якая нам – людзям ХХІ стагоддзя – магла б быць прадатнай.
Падыход, якім мы будзем карыстацца, калі будзем разважаць пра гэтых жанчын, уласцівы мідрашам. Што гэта значыць? Габрэйскае слова “мідраш” абазначае “даследваць”, “даведвацца”. Мідрашы ствараліся на падставе высноваў рабінаў, да якіх яны прыходзілі ў працэсе пошуку сапраўднага значэння Святога Пісання. Мідрашамі стараліся запоўніць пустку ў пісаннях. Такога роду стыль, заснаваны на прыпавесцях і павучэннях, у вялікай меры бярэ свой пачатак у казаннях, якія прамаўляліся ў сінагогах. У тыповым біблейскім апавяданні можна заўважыць шмат пропускаў, нібы асобы, якія яго расказвалі, не былі асабліва гаваркімі. Бібілійныя гісторыі падаюць нам факты без апісання кантэксту і тлумачэння асобных тонкасцей. Напрыклад Саламон, якога празнававалі за наймудрэйшага чалавека, паводле меркаванняў рабінаў, ведаў каля трох тысяч гісторый, звязаных з кожным вершам Пісання і каля тысячы інтэпрэтацый кожнай з іх.
У выніку зацверджэння канона Новага Запавету, паўсталі чатыры розныя гісторыі пра Езуса, якія нам сёння вядомыя як Евангелля паводле св. Марка, св. Мацвея, св. Лукі і св. Яна. Гэтыя чатыры погляды на Ягонае жыццё і дзейнасць з’яўляюцца нашым надзвычайным багаццем.
Біблія паказвае нам вобразы людзей і іх адносіны з Богам і светам. Нам вядомы гісторыі знакамітых мужчын, але вельмі многія з нас усё яшчэ не надаюць годнай ўвагі жанчынам і той ролі, якую яны адыгралі ў Божым плане. Тут мы зробім незвычайныя адкрыцці адносна жанчын і іх сувязі з Богам і іншымі людзьмі, а таксама адносна той любові, якой іх надзяліў Бог. Магчыма, гледзячы на іх адносіны з Богам, мы ў чарговы раз прыгледзімся да ўласных.