11-12 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Барунах пройдуць урачыстасці каранавання цудадзейнага абраза Маці Божай Суцяшальніцы засмучаных.
Святую Імшу, на якой адбудзецца каранаванне абраза, узначаліць старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Ускладанне карон здзейсніць біскуп эмерыт Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч.
Праграма ўрачыстасцяў:
11 кастрычніка, пятніца
20.00 – адарацыя перад абразом
21.00 – Марыйны заклік і працэсія са свечкамі
22.00 – святая Імша
12 кастрычніка, субота
9.00 – святая Імша
10.00 – Акафіст у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы
11.00 – Ружанец
12.00 – святая Імша з ускладаннем біскупскіх карон на абраз Маці Божай Суцяшальніцы засмучаных
Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй запрашае духавенства, законных сясцёр і ўсіх свецкіх вернікаў дыяцэзіі да ўдзелу ў гэтай падзеі, гістарычнай для Касцёла на Гродзеншчыне, і да супольнай малітвы.