Біскуп Юзаф Станеўскі ў Сусветны дзень хворых наведаў бальніцу ў Гродне
11 лютага, ва ўспамін Маці Божай з Люрда, калі адзначаецца Сусветны дзень хворых, Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі наведаў Універсітэцкі шпіталь у Гродне, дзе памаліўся разам з медперсаналам і пацыентамі, а таксама ўдзяліў ім сакрамэнт намашчэння хворых.