Skip to main content

Рэлігія - крыніца супакою ці вайны? - 4-я старонка

Старонка 4 з 4: 4-я старонка

 

Кожная з інтэрпрэтацый секулярызму, разгледжаных тут, уяўляе сабой намаганне, каб быць у стане прыняць факт, які « змяняе панараму гэтага свету». Наш час здаецца недастаткова свецкім для атэістаў - кансерватараў, якія настойваюць на тым, што рэлігія з'яўляецца прычынай практычна ўсіх бед; тады як, наадварот, яна стала занадта свецкай для “пажоўклых няверуючых”, якія баяцца, што падрываюцца асновы ліберальнай дэмакратыі. Для такіх теістаў, як Чарльз Тэйлар і Бенедыкт XVI, нядаўнія змены ў рэлігійнай панараме ствараюць новыя праблемы для рэлігіі, але, што цікава, Ратцынгер бліжэй да "пажоўклых няверуючых" у сваім разуменні таго, што змены рэлігійнага сцэнарыя даюць выклік свету ў грамадстве, разбураюць сацыяльнае адзінства, вялікія дасягненні Заходняй культуры (правы чалавека, чалавечую годнасць, першынство закона) і пачуццё адной чалавечай сям'і, за якую ўсе нясуць адказнасць.

Тыя, хто сцвярджае, што рэлігія з'яўляецца асноўнай крыніцай канфліктаў і гвалту, са свайго боку, аддаюць перавагу спыняцца на рэлігійных войнах мінулага і на распаўсюдзе ісламу джыхадзісцкай формы, кую мы бачым сёння. Аднак прыбывае больш доказаў таго, што рэлігійная рэторыка, якая часта параўноўвалася з такімі канфліктамі, у большасці звязана з пытаннямі асабістай або групавой ідэнтычнасці, а не з багаслоўскімі адрозненнямі.

Паводле дадзеных даследаванняў канфліктаў, якія мелі месца паміж 1989 і 2003 гадамі ва Універсітэце г. Упсала, рэлігія рэдка была першасным або выключным фактарам канфліктаў, у якія яна была ўцягнутая. Пра гэта даўно адзначыў Жак Марытэн, «для чалавечай слабасці няма нічога прасцей, чым змешваць рэлігію з расавымі, сямейнымі або класавымі забабонамі, з калектыўнай нянавісцю, запалам клана і прывідамі палітыкаў, якія ўраўнаважваюць строгасць індывідуальнай дысцыпліны ў набожнай, але недастаткова ачышчанай душы».

Паводле Katolik.ru

 

Старонка
Рэдагавана: 12 Кастрычніка 2017