Skip to main content

Яшчэ адна традыцыя ў скарбонку лідскай Фары: конкурс батлеек

fara lida 7Зусім нядаўна ў школьнікаў скончыліся канікулы. Дзеці парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) вольнага часу дарма не гублялі. Падчас зімовых канікул у парафіі быў аб'яўлены конкурс калядных батлеек. 

Дзеці разам з бацькамі стараліся майстраваць, укладвалі любоў і пяшчоту ў гэтыя яселькі з Езусам.

У гэтую нядзелю пробашч парафіі кс. Уладзімір Гуляй павіншаваў пераможцаў і ўзнагародзіў усіх удзельнікаў падарункамі.

Гэта яшчэ адна добрая традыцыя ў парафіяльную скарбонку.

Дзіяна Бранчэль