Skip to main content

Фармацыйная сустрэча руху “Gloriosa Trinita” з Ліды прайшла ў Навагрудку

gt 8З 31 снежня па 3 студзеня ў рэкалекцыйным доме пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбылася фармацыйная сустрэча евангелізацыйнага руху “Gloriosa Trinita” парафіі Святой Сям’і ў Лідзе.

Гэты рух ужо шмат гадоў існуе пры лідскай парафіі і аб’ядноўвае некалькі сотняў чалавек, якія супольна праслаўляюць Бога.

Фармацыйную сустрэчу, галоўнай думкай якой былі словы “Пабудуем дом Хрысту з нашых сэрцаў”, праводзілі кс. Андрэй Белаблоцкі і с. Катажына Бучыньская. 

Праз малітву, адпачынак, сведчанні, музыку ўдзельнікі аддалі ў рукі Бога пражыты год і прасілі аб благаслаўленні ў наступным. Мэтай сустрэчы было аднаўленне ў ідэнтычнасці руху, каб быць вернымі харызме супольнасці.

Удзельнікі ўдзячныя Пану за гэты праведзены супольна час, які, напэўна, прынясе ў будучыні плён Божай ласкі ў іх жыцці.

Каталіцкая харызматычна-евангелізацыйная супольнасць “Gloriosa Trinita” узнікла ў 2000 г. у Італіі. Гэты рух – прыватнае таварыства вернікаў, скіраванае перш за ўсё на сем’і і асобаў, прысвечаных Найсвяцейшай Тройцы, якая з’яўляецца прыкладам дасканалай сям’і. 

Мэта руху – ажыўленне веры ў сем’ях і ў сэрцах усіх людзей. Таму яго ўдзельнікі жадаюць увайсці ў праблемы штодзённага жыцця сучаснага чалавека, выходзячы да яго на вуліцы.

Кс. Юрый Марціновіч