Skip to main content

Біскуп Станеўскі на Божае Нараджэнне ў Гродне: дазволім, каб Бог зрабіў нас чулымі

bn 225 снежня, ва ўрачыстасць Божага Нараджэння, Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі ўзначаліў святую Імшу ў катэдральнай парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

На малітве сабраліся вернікі, каб святкаваць памяць нараджэння Божага Сына.

У гаміліі іерарх адзначыў, што са сваім нараджэннем Езус Хрыстус прыносіць пасланне міру, каб такім чынам супрацьстаяць усялякаму насіллю.

“У той час, калі свету пастаянна пагражае насілле ў многіх месцах і рознымі спосабамі, мы просім Пана: пакажы сваю моц”, – сказаў Генеральны вікарый дыяцэзіі.

Біскуп падкрэсліў, што ў Дзіцятку, якое ляжыць у бэтлеемскіх яслях, можна дакрануцца да Бога і адарыць Яго пяшчотай.

“Дазволім, каб нас зрабіў чулымі гэты Бог, што аб’яўляецца сэрцу, якое стала простым. І будзем маліцца ў гэты час найперш за тых, хто вымушаны перажываць Божае Нараджэнне ва ўбостве, у смутку, будучы мігрантамі, каб ім паказаўся промень дабрыні Бога, каб дакранулася да іх і да нас гэтая дабрыня”, – дадаў іерарх.

bn 1

На заканчэнне Імшы біскуп пажадаў усім вернікам радасных і благаслаўлёных святаў Божага Нараджэння, каб яны сапраўды сталі нагодай сустрэчы з Богам.

Кс. Юрый Марціновіч