Skip to main content

Дэканы на бліжэйшыя пяць гадоў зацверджаны ў Гродзенскай дыяцэзіі

GrodnaKatedra5У верасні святары ў дэканатах Гродзенскай дыяцэзіі выбіралі дэканаў на чарговы пяцігадовы тэрмін.

Выбраныя дэканы былі зацверджаны біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам. У бліжэйшы час яны атрымаюць дэкрэты, прынясуць вызнанне веры і прысягу на вернае служэнне на сваёй пасадзе.

У Гродзенскай дыяцэзіі сёння 16 дэканатаў, з іх у Навагрудскім і Дзятлаўскім той жа самы дэкан. У большасці дэканатаў застаюцца дэканы, якія былі раней, а ў чатырох былі выбраны і зацверджаны новыя.

Дэканы на пяцігадовы тэрмін:

Дэканат Гродна-Усход – кс. Павел Шанчук (пробашч парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы)

Дэканат Гродна-Захад – кс. Ян Рушніцкі (пробашч парафіі св. Станіслава, біскупа, і св. Максімільяна Кольбэ ў Каробчыцах)

Сапоцкінскі дэканат – кс. Антоні Абухоўскі (пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата ў Сапоцкіне)

Ваўкавыскі дэканат – кс. Чэслаў Паўлюкевіч (пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі)

Дэканат Вялікая Бераставіца – кс. Руслан Мазан (пробашч парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах)

Шчучынскі дэканат – кс. Юрый Кузьміч (пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары)

Лідскі дэканат – кс. Андрэй Роўба CRL (пробашч парафіі Перамянення Пана ў Вавёрцы)

Іўеўскі дэканат – кс. Віктар Субель (пробашч парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Трабах)

Навагрудскі і Дзятлаўскі дэканаты – кс. Ян Балтрукевіч (рэктар касцёла Перамянення Пана ў Навагрудку)

Радунскі дэканат – кс. канонік Генрых Яблонскі (пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Забалаці)

Смаргонскі дэканат – кс. Павел Калеснік (пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Жодзішках)

Ашмянскі дэканат – кс. канонік Ян Пузына (пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах)

Астравецкі дэканат – кс. канонік Юзаф Багдзевіч (пробашч парафіi святых Космы і Дам’яна ў Астраўцы)

Слонімскі дэканат – кс. Аляксандр Рудзевіч (пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзярэчыне)

Мастоўскі дэканат – кс. Віктар Ханько (пробашч парафіі Маці Божай Тройчы Дзівоснай у Мастах)

Новыя дэканы ў выкананні сваіх абавязкаў будуць кіравацца нормамі Кодэксу Кананічнага Права і Статутам ксяндзоў дэканаў Гродзенскай дыяцэзіі.

Прэс-служба Гродзенскай курыі

 

прызначэнні, Гродзенская дыяцэзія