Skip to main content

Дзеці з Наваельні, якія нядаўна прыступілі да Першай Камуніі, наведалі экспазіцыю “Дарогаю Бібліі” ў Баранавічах

dzeci navajelnia 293 кастрычніка дзеці з парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваельні (Дзятлаўскі дэканат), якія ў гэтым годзе першы раз прыступілі да святой Камуніі, разам са сваім душпастырам кс. Алегам Жураўскім наведалі экспазіцыю “Дарогаю Бібліі” пры Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія).

Мець магчымасць, крок за крокам, нанова адкрываць для сябе Кнігу Жыцця ‒ такое пачуццё спадарожнічала ўдзельнікам падчас экскурсіі. Незвычайныя экспазіцыі і добрае суправаджэнне рабілі вялікае ўражанне на іх.

Наведваючы такія выставы, можна паглыбіць свае рэлігійныя веды, а таксама нанова адкрыць для сябе Біблію.