Skip to main content

Вернікі смаргонскай парафіі прасілі ў Тракелях аб паспяховым будаўніцтве сваёй святыні

smorgon trok 82 ліпеня ў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) прыбыла аўтобусная пілігрымка з парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні.

На чале пілігрымкі быў пробашч парафіі кс. Яўген Учкуроніс.

У 100-годдзе нараджэння свайго апекуна св. Яна Паўла ІІ вернікі хацелі падзякаваць Маці Божай, якой цалкам даверыўся святы Пантыфік, за ўсе дары і ласкі.

Перад цудадзейным абразом Марыі парафіяне дзякавалі Ёй за ўсё дабро, якое атрымліваюць кожны дзень, і прасілі аб Божым благаслаўленні для сваіх сем’яў. Асабліва яны прасілі аб патрэбных сілах і энергіі для будаўніцтва ўласнай святыні ў Смаргоні.


Кс. Юрый Марціновіч