Распараджэнне біскупа Аляксандр Кашкевіча адносна цэлебрацыі Вялікага тыдня ў сувязі з пандэміяй каронавірусу.
Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры.
Завяршаецца Вялікі пост – час ласкі і навяртання, які ў гэтым годзе пазначаны выклікам эпідэміі каронавірусу. Ад усяго сэрца дзякую за Вашу адказнасць і зразуменне гэтага часу вялікіх абмяжаванняў. Дзякую святарам і кансэкраваным асобам за іх ахвярнае служэння вернікам.
Надыходзячую Пальмовую нядзелю і Пасхальны трыдуум будзем перажываць бяручы ва ўвагу Дэкрэты Кангрэгацыі Божага Культу і дысцыпліны сакрамэнтаў ад 19 і 25 сакавіка 2020 г. і таксама Дэкрэту Кангрэгацыі Усходніх Касцёлаў ад 27 сакавіка 2020 г.
У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у Рэспубліцы Беларусь, дбаючы пра духоўнае і фізічнае здароў’е вернікаў і беручы пад увагу вышэй узгаданыя Дэкрэты, а таксама адсутнасць абмяжаванняў адносна супольнага прабывання людзей і іх перамяшчэння загадваю наступнае:
1. Набажэнства Пальмовай нядзелі ўрачыстага ўваходу Езуса ў Ерузалем правесці выкарыстоўваючы другую ці трэцюю форму з Рымскага Імшалу без урачыстага ўваходу.
2. Імша Хрызма ў Вялікі чацвер 9 красавіка 2020 г. а 10.00 гадз. адбудзецца як звычайна ў Гродзенскай катэдры пры ўдзеле дзеканаў і святароў, якія пажадаюць прыняць у ёй удзел (пасля заканчэння св. Імшы Хрызма не прадбачыцца ў курыі святарскае спатканне).
3. Імша Апошняй Вячэры цэлебруецца паводле звычайнага парадку, абрад абмыцця ног прапускаецца.
4. Набажэнства Вялікай пятніцы адбываецца як звычайна з наступнымі зменамі:
- У малітве вернікаў дадаецца яшчэ адзін заклік аб спыненні пандэміі, які абвяшчаецца пасля 9 закліку.
- Акт адарацыі Крыжа праз цалаванне здзяйсняе толькі цэлебрант. Іншыя ўдзельнікі набажэнства ўшаноўваюць Крыж супольна становячыся на калені або ушаноўваюць глыбокім паклонам. Таксама пасля набажэнства не адбудзецца індывідуальнае ушанаванне крыжа. Крыж павінен быць змешчаны на экспанаваным месцы для супольнай адарацыі.
5. Благаслаўленне велікодных страваў адбываецца як звычайна. Вернікаў могуць прынесці з сабой ваду для асвячэння ў сваім посудзе. Не будзе загаддзя падрыхтаванай вады у адным посудзе.
6. Пасхальная вігілія цэлебруецца паводле звычайнага парадку.
Зважаючы на канкрэтную сітуацыю і паводле разважлівага меркавання пробашча можна прапусціць благаслаўленне агню і працэсію з пасхалам. У такім выпадку набажэнства распачынаецца ад запалення пасхала пры алтары і абвяшэння Пасхі “Exultet” (скарочаная версія). Літургія хросту можа быць абмяжавана да аднаўлення абяцанняў хросту.
7. Рэзурэкцыйная працэсія адбываецца паводле мясцовага звычая (пасля св. Імшы Пасхальнай вігіліі, дзе існуе такая практыка, або перад ранішняй св. Імшой у нядзелю Уваскрасення Пана).
Паводле разважлівага меркавання пробашча працэсія можа быць адменена. Там, дзе існуе звычай перад св. Імшой Уваскрасення можа адбыцца начная эўхарыстычная адарацыя.
8. Падчас цэлебрацыі набажэнстваў трэба захаваць разважлівасць і сувымернасць, пазбягаючы празмернага расцягвання літургіі.
9. Ахвяранні вернікаў на Святую Зямлю ў гэтым годзе з Вялікай пятніцы пераносяцца на XXIV звычайную нядзелю -13 верасня.
10. У гэтае распараджэнне могуць быць унесены змены, калі таго будзе патрабаваць сітуацыя.
Святарам, кансэкраваным асобам і вернікам жадаю Божага благаслаўлення і вытрымкі ў гэты час асаблівага выпрабавання, каб нягледзячы на эпідэмію каронавіруса мы маглі годна падрыхтавацца і цэлебраваць як Пальмовую нядзелю, так і Пасхальны трыдуум.
Удзячныя лекарам і службам грамадскага парадку за іх ахвярнае служэнне ў прадухіленні і лячэнніі каронавіруса, звернем у гэты складаны час наш позірк да Бога і даверымся Яму, бо ў ім наша надзея.
З благаслаўленнем і пажаданнямі моцнага здароў’я
Аляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі
Гродна, 2 красавіка 2020 г.
P.S. Гэтае распараджэнне можа быць прачытанае святарамі не поўнасцю, але толькі – пачатак, пункты 3, 4, 5, 9, 10 і заканчэнне.
Паважаныя святары павінны прачытаць гэтае распараджээне 5 красавіка ў Пальмовую Нядзелю.
Версія для друку.
Версія на польскай мове.
Заклік да малітвы вернікаў у Вялікую пятніцу на бел. мове.
Заклік да малітвы на польскай мове.