Гродзенская дыяцэзія сумесна з Таварыствам дапамогі “Рубеж” (Польшча) зрэалізавалі частку праекта пад назвай “Рэканструкацыя і адбудова Кляштара Сясцёр Брыгідак у Гродне”.
Праект стаў магчымым дзякуючы фінансавай дапамозе Сената РП у межах падтрымкі Палоніі і Палякаў за мяжой, ён спрычыніцца да паскарэння ўвядзення ў эксплуатацыю чарговай часткі будынка.
У межах праекта быў выкананы шэраг прац дзеля стварэння спрыяльных умоў для захавання, аднаўлення і рацыянальнага выкарыстання аб'екта. У частцы будынка была праведзена ўнутраная сістэма водазабеспячэння і каналізацыі, пракладзена цэнтральная ацяпляльная сетка, пабудаваны ўнутраныя перагародкі, выкананы мантаж электрычных сетак.
Кінга Красіцкая