Skip to main content

Адбылася аплаткавая сустрэча міністрантаў лідскай парафіі

oplatek min fara 528 снежня, у актаву Божага Нараджэння, для літургічнай службы алтара парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) адбылася аплаткавая сустрэча.

Пробашч парафіі кс. канонік Уладзімір Гуляй распачаў сустрэчу малітвай, а потым звярнуўся да прысутных хлопцаў: “Вы – міністранты – падобныя да пастушкоў, якія прыйшлі да Езуса, бо падчас кожнай святой Імшы Езус нараджаецца, каб накарміць нас сваім Целам і Крывёй, вы – бліжэй за ўсіх да гэтай праўды. Як пастушкі сталі на калені перад Езусам і вызнавалі веру ў Яго, так і вы робіце гэта падчас кожнай святой Імшы. Бог выбраў менавіта вас: не кожны можа стаяць так блізка да алтара”.

oplatek min fara 2

 Пробашч пажадаў удзельнікам сустрэчы ахвярна і самааддана служыць і абавязкова дзякаваць Богу за веру і магчымасць дапамагаць святарам і ўсім людзям.

Пасля міністранты, святары і семінарысты падзяліліся аплаткамі і выказалі адзін аднаму святочныя пажаданні.

На працягу вечару хлопцы частаваліся салодкімі прысмакамі і ўдзельнічалі ў падрыхтаваных вясёлых віктарынах і конкурсах.

Яна Чайко