Skip to main content

Майстар-клас на тэму Божага Нараджэння адбыўся ў лідскай Фары

buka 25Напярэдадні святаў Божага Нараджэння ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе наймалодшыя парафіяне мелі магчымасць сустрэцца з мастаком, дызайнерам, ілюстратарам, аўтарам кніг для дзяцей Надзеяй Букай.

Мастачка правяла майстар-клас на тэму Божага Нараджэння. У сваіх працах дзеці малявалі анёлаў, якія першыя абвясцілі свету пра Нараджэнне Божага Сына. Некаторыя зрабілі паштоўкі, якія, напэўна, падораць сваім блізкім з нагоды святаў Нараджэння Пана.

Сустрэча стала магчымасцю для дзяцей праявіць або нават адкрыць свой мастацкі талент, якім іх адарыў Бог.

Кс. Юрый Марціновіч