Skip to main content

"Цэнтр Дапамогі Жыццю" рыхтуе падарункі пацыентам хоспісу да Раства

gift 1760869 640"Цэнтр Дапамогі Жыццю” арганізуе разнастайныя мерапрыемствы з мэтай падтрымкі невылечна хворых пацыентаў анкагалагічных аддзяленняў, пацыентаў хоспісу і бальніц сястрынскага догляду.

 Каб падняць настрой кожнаму пацыенту, неабходна сабраць каля 200 падарункаў. Гэта могуць быць:

- кубак ці тэрмакубак
- плед
- гарбата, кава
- мяккія прысмакі (пасціла, зефір)

Збор працягнецца да 18 снежня. 

Калі вырашыце набыць што-небудзь са спісу і маеце пытанні – тэлефануйце +375 (29) 881-82-34 або пішыце life-care-center@yandex.by.

Прывезці падарункі (ці замовіць у інтэрнэт-краме з дастаўкай) можна да 17 снежня ў офіс “Цэнтра” ў Гродне па вул. Лелявеля, 12-27 (бізнес цэнтр "Марро", бліз тытунёвай фабрыкі).

Калі ў вас няма магчымасці прывезці пачастункі ў хоспіс, але вам хочацца дапамагчы - перавядзіце любое ахвяраванне па спасылцы: https://hospicegrodno.by/pomoch-dengami.html. Гэта таксама вялікая дапамога!

Дзякуй за кожны водгук і ахвярнае сэрца!