Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Арцыбіскуп Кандрусевіч адзначыў 30-годдзе сакры ў гродзенскім францішканскім касцёле

25 Лістапада 2019
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 25 Лістапада 2019

arcybiskup fr 7224 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў у францішканскім касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне 30-годдзе біскупскага служэння.

Як сказаў сам іерарх, гэтая святыня адыграла рашаючую ролю ў яго жыцці. Спачатку ён прыходзіў сюды маліцца, калі быў студэнтам, і ў гэтым касцёле ўпэўніўся ў тым, што яго пакліканнем з’яўляецца святарскі шлях.

Потым тут ён цэлебраваў святую Імшу, служачы як святар у Літве.

14 лютага 1988 г. ён быў прызначаны пробашчам гэтай парафіяльнай супольнасці. На гэтай пасадзе ён заставаўся да 25 ліпеня 1989 г. – да часу прызначэння біскупам Мінскім і Апостальскім адміністратарам для католікаў лацінскага абраду ў Беларусі.

Менавіта з гэтай святыні будучы іерарх накіраваўся ў Рым, каб з рук Папы Яна Паўла ІІ прыняць біскупскую сакру. І ўжо пасля атрымання пасвячэння зноў вярнуўся сюды, каб дзяліцца радасцю са сваімі парафіянамі. 27 кастрычніка 1989 г. разам са спецыяльным пасланнікам Апостальскай Сталіцы арцыбіскупам Франчэско Каласуона ён увайшоў у гэты касцёл, каб цэлебраваць першую Імшу ў якасці біскупа на тэрыторыі Беларусі.

arcybiskup fr 21

Урачыстасць падзякі за 30 гадоў служэння арцыбіскупа Тадэвуша сабрала мноства жыхароў Гродна. Прысутнічаў таксама Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі.

Спачатку сабраныя пабачылі кароткі архіўны відэаматэрыял пра інгрэс, падрыхтаваны раней кс. Казімірам Жылісам.

Затым пачалася ўрачыстая Імша. Усіх прысутных прывітаў пробашч парафіі а. Антоні Пажэцкi OFM Conv. Ён адзначыў, што для парафіяльнай супольнасці гэты дзень – вялікая нагода для радасці, бо на парозе святыні вернікі могуць вітаць свайго былога душпастыра, які ўдзяляў ім святыя сакрамэнты і абвяшчаў Божае слова.

У гаміліі арцыбіскуп Кандрусевіч падкрэсліў важнасць для яго гэтай святыні, куды ён прыходзіў яшчэ да паступлення ў семінарыю на малітву і потым адсюль вырушыў у дарослае жыццё.

“Гэты францішканскі касцёл у часы пераследу быў аазісам духоўнага жыцця ў горадзе над Нёманам. З яго я выйшаў у самастойнае жыццё з добрым багажом веры і жыццёвага досведу”, – дадаў старшыня епіскапату Беларусі.

Іерарх адзначыў, што пасля прыняцця біскупскай сакры плябанія гэтай парафіі стала першай курыяй і яго часовай рэзідэнцыяй. “Тут прымаліся першыя рашэнні ў Касцёле на Беларусі, які адраджаўся. Адсюль я выехаў у Расію, каб працягваць апостальскую місію адраджэння Касцёла на яе бяскрайніх прасторах”, – сказаў арцыбіскуп.

arcybiskup fr 26

Кажучы пра ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету, якая прыпадала на гэты дзень, іерарх падкрэсліў, што трэба заўсёды ісці да Езуса з пакорным сэрцам і Ён павінен стаць Валадаром нашага жыцця і кіраваць ім у кожным яго вымярэнні.

Мітрапаліт заахвоціў усіх прысутных быць і далей адной вялікай сям’ёй, з’яднанай са сваім Валадаром Хрыстом. “Няхай Езус Хрыстус, Валадар усяго Сусвету, далей бяспечна вядзе нас праз узбуранае мора ХХІ стагоддзя да порту вечнага шчасця”, – пажадаў арцыбіскуп.

На заканчэнне ўрачыстасці вернікі выказалі іерарху віншаванні.

Самыя малодшыя парафіяне падарылі яму 30 прыгожых ружаў, сімвалічна падзякаваўшы такім чынам за кожны год пастырскага служэння ў якасці наступніка апосталаў.

Біскуп Юзаф Станеўскі ад імя ўсіх, хто ўтварае Касцёл на Гродзеншчыне, выказаў словы ўдзячнасці і адзначыў імпульс, дадзены Касцёлу ў Беларусі ў кірунку адраджэння. Ён падкрэсліў, што асабіста ўдзячны арцыбіскупу Кандрусевічу між іншым за прыняцце ў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне. Калісьці ён падаў іерарху просьбу аб прыняцці ў семінарыю ў сціплых умовах, у якіх знаходзілася тады курыя на вуліцы Чырвонапартызанскай.

Дзякуючы за столькі добрых слоў і пажаданняў, арцыбіскуп Тадэвуш падзякаваў таксама гродзенцам за іх малітву і памяць, за ўсе праявы дабрыні і павагі. Ён папрасіў і далей спадарожнічаць яму ў малітве, каб ён мог споўніць да канца заданне, даверанае яму Богам.

arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr
arcybiskup_fr Download arcybiskup_fr

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: Баляслаў Гавецкі

 

0
Створана 25 Лістапада 2019
Абноўлена 25 Лістапада 2019
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя