Новапрэзбітэр і два дыяканы, якія скончылі вучобу і фармацыю ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, атрымалі дэкрэты, якія скіроўваюць іх на служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі.
Згодна з рашэннем біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча кс. Віталій Валюк прызначаны вікарыем парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску.
Дыякан Дзмітрый Малец скіраваны на служэнне ў санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат).
Дыякан Павел Шэмет скіраваны на служэнне ў парафію Святой Сям’і ў Лідзе.
Новапрэзбітэр і дыяканы прынялі пасвячэнні 16 лістапада, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, галоўнай Апякункі Гродзенскай дыяцэзіі, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
Ксёндз Віталій Валюк нарадзіўся 26 чэрвеня 1991 г., паходзіць з парафіі Божага Цела ў Крамяніцы (Ваўкавыскі дэканат).
Дыякан Дзмітрый Малец нарадзіўся 18 чэрвеня 1996 г., паходзіць з парафіі Святой Сям’і ў Лідзе (Лідскі дэканат).
Дыякан Павел Шэмет нарадзіўся 12 ліпеня 1997 г., паходзіць з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Капцёўцы (дэканат Гродна-Захад).
Kс. Юрый Марціновіч