27 кастрычніка ў парафіі Св. Казіміра ў Ліпнішках (Іўеўскі дэканат) падчас святой Імшы дзясяткі параў урачыста аднавілі сужэнскія абяцанні. Нагодай да гэтага было заканчэнне 40-гадзіннага набажэнства ў парафіі.
Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, які прыбыў па запрашэнні братоў капуцынаў, якія служаць у парафіі.
Сужэнцы сталі ўздоўж святыні і ў прысутнасці членаў сваіх сем’яў аднавілі абяцанні перад Богам і супольнасцю Касцёла. Гэты абрад стаў магчымасцю для ўмацавання сужэнскай і сямейнай сувязі.
Таксама гэта была нагода прыгадаць сабе пра прыгажосць любові, якой сужэнцаў адарыў Бог у гэтым сакрамэнце. Для сужэнцаў і іх дзяцей гэты сакрамэнт – дар для асвячэння і збаўлення.
Біскуп Кашкевіч падчас Імшы падкрэсліў, што сям’я – фундамент усяго чалавечага грамадства і яго будучыні. Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне падзякаваў сужэнцам за вернасць іх прысязе і заахвоціў даваць сведчанне любові, асабліва ў дачыненні адно да аднаго і ў сям’і.
Іерарх падкрэсліў, што трыванне ў сакрамэнтальным саюзе – важны знак веры для іншых сужэнстваў, якія жывуць “па-сучаснаму”. Ён прасіў, каб кожная сям’я станавілася хатнім Касцёлам, каб сувязі еднасці і любові, якія злучаюць членаў сям’і, натхнялі да пошуку Бога, знаходжання Яго і адкрыцця на Яго.
На заканчэнне словы ўдзячнасці біскупу выказалі сужэнцы і пробашч парафіі а. Андрэй Зуй OFM Cap.
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Кс. Юрый Марціновіч