Skip to main content

Патранальнае‌ ‌свята‌ ‌ў‌ ‌гонар‌ ‌св.‌ ‌Юды‌ ‌Тадэвуша‌ ‌адбылося‌ ‌ў‌ ‌гродзенскай‌ ‌семінарыі‌

wds patron 328 кастрычніка супольнасць Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адзначыла свята святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша.

Патранальнаму святу папярэднічала навэнна да св. Юды Тадэвуша – 9 дзён будучыя святары ўзгадвалі шлях апостала і прасілі аб малітве за іх перад Богам.

Святы Юда Тадэвуш з’яўляецца адным з апекуноў гродзенскай Alma Mater. Таму семінарысты маліліся аб яго асаблівым заступніцтве перад Богам у інтэнцыі семінарыі і пакліканняў. Святую Імшу ў гэтай інтэнцыі цэлебраваў прэфект семінарыі кс. Ян Раманоўскі.

Падчас Эўхарыстыі супольнасць малілася і за таго, хто непасрэдна прычыніўся да адкрыцця семінарыі – арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, а таксама за таго, хто ўносіць свой уклад у дзейнасць семінарыі – кс. Тадэвуша Крыштопіка, спаведніка семінарыстаў.

Не быў забыты і памерлы кс. Тадэвуш Вышынскі, які амаль ад самага пачатку існавання семінарыі прысвяціў сваё жыццё выхаванню яе навучэнцаў.

Андрэй Юхнік

Фота: Павел Леановіч