15 кастрычніка ў межах перэгрынацыі, якая адбываецца больш за год у Беларусі, фігура св. Міхала Арханёла прыбыла ў парафію Св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні.
Увесь тыдзень вернікі парафіі збіраюцца ў святыні, каб найперш маліцца за сваю краіну. Наведаць касцёл можна на працягу дня.
Кожны дзень ёсць таксама спецыяльная малітва за асобныя групы людзей: за духавенства, за медыцынскую службу, за дзяцей, моладзь, маці і ўсіх жанчын, за сем'і, за мужчын, за парафію.
Перэгрынацыя скончыцца ў парафіі ў адпустовую ўрачыстасць у гонар яе апекуна св. Яна Паўла ІІ 22 кастрычніка.
Кс. Юрый Марціновіч