12 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах (Пінская дыяцэзія) адбыўся IV фестываль Марыйных спеваў “Mater Deі”.
Фестываль прайшоў напярэдадні заканчэння Фацімскіх аб’яўленняў і Дня маці, які адзначаецца ў Беларусі.
У фестывалі між іншым прыняў удзел дзіцячы хор “Calasanz” са Шчучына.
У той час, калі вернікі звяртаюцца да Маці Божай Каралевы святога Ружанца, выканаўцы розных узростаў паасобку, калектывамі і хорамі праслаўлялі спевам Багародзіцу.
Такім чынам яны выражалі ўдзячнасць сваіх маладых сэрцаў за мацярынскі плашч апекі, якім Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае ўвесь свет.
На заканчэнне кожны ўдзельнік атрымаў памятны дыплом. Таксама адбыўся пачастунак.
Кс. Юрый Марціновіч