
Конкурс будзе праводзіцца на партале Catholic.by. Здымкі можна дасылаць да 10 ліпеня. Пераможцаў вызначаць самі наведвальнікі сайта. Галасаванне будзе праходзіць з 10 па 30 ліпеня. Газета «Каталіцкі веснік» узнагародзіць каштоўнымі прызамі аўтараў лепшых прац. Уручэнне прызоў адбудзецца падчас Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы (5–7 жніўня).
Фотаконкурс з'яўляецца таксама водгукам на законапраект па рэпрадукцыйных тэхналогіях і пратэстам супраць легалізацыі ў Беларусі сурагатных маці, банкаў донарскіх клетак і зачацця ў прабірцы.
Умовы ўдзелу і форму падачы прац - на партале Catholic.by.