4 кастрычніка, напярэдадні асвячэння, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў гістарычную капліцу ў в. Паляны, якая тэрытарыяльна належыць да парафіі Св. Міхала Арханёла ў Ашмянах.
Грунтоўны рамонт у капліцы праходзіў з 2017 г. Мэтай праекту, рэалізаванага з дапамогай сродкаў Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча, было стварэнне гістарычна-кансерватарскай дакументацыі праекту тэхнічнага рамонту драўлянай капліцы. У ёй утрымліваецца: апісанне гісторыі будынка, яго матэрыялаў і канструкцый, занатаванне знішчэнняў гістарычнай субстанцыі, акрэсленне тэхнічнага стану будынка і сфармуляванне праектнай дакументацыі, неабходнай для правядзення рамонтных і кансерватарскіх прац у гэтым незвычайна каштоўным аб’екце.
У капліцы, дзе ў апошні час вялася падрыхтоўка да ўрачыстага асвячэння, біскуп Кашкевіч сустрэўся з вернікамі. Пробашч парафіі, да якой належыць капліца, кс. канонік Ян Пузына пазнаёміў прысутных з працамі, якія адбываліся тут.
Затым біскуп узначаліў ружанцовую малітву ў інтэнцыі ўсіх дабрадзеяў і ахвярадаўцаў, якія прычыніліся да аднаўлення і захавання капліцы.
На заканчэнне сустрэчы пастыр Касцёла на Гродзеншчыне падзякаваў кс. Пузыну за ініцыятыву аднаўлення сакральнага аб’екта і ўдзяліў прысутным благаслаўленне.
Кс. Юрый Марціновіч