Skip to main content

Малітоўным чуваннем у Капцёўцы душпастырства “Open” адзначыла дзень свайго заснавання

open kap 328-29 верасня ўдзельнікі Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “Open” наведалі санктуарый Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы, дзе правялі малітоўнае чуванне.

Такім чынам яны дзякавалі Богу за дар душпастырства моладзі, якое з пачаткам новага навучальнага года пачало ўжо 14-ы год дзейнасці ў Гродне.

open kap 4

Іх суправаджаў кс. канонік Антоні Грэмза, душпастыр моладзі, які цэлебраваў у санктуарыі святую Імшу ў інтэнцыі маладых людзей Гродзенскай дыяцэзіі і тых, хто ўдзельнічае ў гэтым душпастырстве.

Святар адзначыў, што яны і далей хочуць разам адкрываць свае сэрцы Богу і адкрывацца на кожнага, хто жадае заставацца маладым у душы.

Перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам маладыя людзі даверылі свой сённяшні і заўтрашні дзень Богу. Яны дзякавалі таксама за ўсялякае дабро, якое спазналі ў мінулым.

open kap 1

Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “Open”, хрысціянская сям’я, запрашае новых членаў, чакае асабліва моладзь, якая ў новым навучальным годзе прыбыла ў Гродна на вучобу.

Kс. Юрый Марціновіч