Skip to main content

Павялічылася літургічная служба алтара ў парафіі ў Гудагаі

ministranty gudagai 8У парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі (Астравецкі дэканат) з’явіліся новыя міністранты.

Падчас святой Імшы 9 хлопцаў урачыста распачалі служэнне пры алтары Езуса Хрыста. Такім чынам яны выказалі гатоўнасць да ахвярнага служэння на карысць сваёй парафіяльнай супольнасці.

На Эўхарыстыі прысутнічалі бацькі і блізкія міністрантаў, а таксама мясцовыя парафіяне, якія атачылі сваімі малітвамі новых членаў літургічнай службы алтара.

Прыналежнасць да службы алтара азначае абавязак, што праз сваю працавітасць, пунктуальнасць і малітву, злучаныя з заданнямі міністранцкай службы, яе члены будуць старацца як мага лепш ушаноўваць Пана Бога, а таксама служыць сваёй парафіяльнай супольнасці і іншым людзям.

Кс. Юрый Марціновіч